Новым уладальнікам будынка Дома быту ў Магілёве стала прыватнае прадпрыемства «Шафаг 88»
17.02.16

Вызначаны ўладальнік будынка былога Дома быту па вуліцы Першамайскай у Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама. Конкурс сярод трох заяўнікаў на рэалізацыю праекта па стварэнні на пляцоўцы былога Дома быту адміністрацыйна -дзелавога цэнтра прайшоў 7 красавіка. Яго пераможцам стала ПГПУП «Шафаг 88».