Адкрыты конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці “На пачатку дарог”, які быў прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, прайшоў у Магілеве. Удзел у ім прынялі 328 канкурсантаў ва ўзросце ад 6 да 31 года (школьнікі, навучэнцы сярэдніх устаноў, студэнты з Магілева). Пераможцаў вызначылі ў намінацыях: “Куляшоўскія чытанні”, “Буктрэйлер”, “Малюнкі”.
Сёння завяршыўся апошні этап конкурсу ў намінацыі “Малюнкі”. Дванаццаць удзельнікаў малявалі свае работы ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі”. У гэты час для іх ігралі салісты ўзорнай студыі класічнай гітары “Рэнесанс” (мастацкі кіраўнік студыі — Гары Есялеўскі).
Гран-пры заваяваў вучань СШ №39 Магілёва Ігар Кісялёў.
Арганізатар конкурсу Цэнтр творчасці “Эверэст”, аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.






