У Год міру і стварэння Беларускі фонд міру ініцыяваў правядзенне 2 ліпеня — напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — ва ўсіх храмах Беларусі Усебеларускай малітвы «За Беларусь!».
Дадзеную ініцыятыву падтрымалі кіраўнікі асноўных рэлігійных канфесій Беларусі, якія ўваходзяць у склад праўлення Беларускага фонду міра, а таксама ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь.
— Кожны чалавек імкнецца жыць у міры і згодзе на сваёй роднай зямлі. Хачу заклікаць жыхароў нашай Магілёўскай вобласці прыйсці 2 ліпеня ў храмы і памаліцца разам за нашу краіну. Памаліцца за тую Беларусь, якая змагла ўзяць у сённяшні дзень усё найлепшае з савецкае Айчыны, а менавіта: уменне сябраваць, паважаць адзін другога. Хачу, каб мы разам памаліліся таксама за тую Беларусь, якая атрымала сваю незалежнасць, захавала выдатную гісторыю, — падкрэсліў старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонда міру Андрэй Нікіцін. — У нашай краіне здабылі мір і згоду прадстаўнікі розных канфесій і нацыянальнасцяў, якія з павагай ставяцца да веры адзін аднаго.