Навучэнцы Цяцерынскай СШ паўдзельнічалі у акцыі “Сустракай вясну дабром”. Да Міжнароднага дня птушак яны разам з работнікамі школы вырабілі 50 новых шпакоўняў.
Напрыканцы сакавіка новыя “катэджы” для птушак былі ва ўрачыстай абстаноўцы перададзены дырэктару лесагаспадарчай установы “Цяцерынскае” Васілю Міхайлавічу Казуну. Дарэчы, хаткі для пярнатых сяброў былі змайстраваны з будаўнічых матэрыялаў, выдзеленых гэтай лесапаляўнічай гаспадаркай.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства выразілі спадзяванне на далейшае супрацоўніцтва ў правядзенні экалагічных акцый, якія выхоўваюць працавітасць, фарміруюць гатоўнасць вучняў да прафесійнага самавызначэння, развіваюць пазнавальную цікавасць да прыроды роднага краю, павышаюць узровень экалагічнай культуры, спрыяюць сацыялізацыі асобы ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах.
Міжнародны дзень птушак праходзіць кожны год 1 красавіка ў рамках праграмы ЮНЕСКА. Такая дата для святкавання выбрана невыпадкова. Яна прымеркавана да вяртання пералетных птушак на радзіму з цеплых краін.
Анастасія Палуда.



