Прэм’ерны паказ вакальна-пластычнай кампазіцыі па паэме Алеся Казекі “Шлях”  адбыўся ў Магілеве. Фота

Прэм’ерны паказ вакальна-пластычнай кампазіцыі па паэме Алеся Казекі “Шлях” адбыўся ў Магілеве. Фота

Прэм’ерны паказ вакальна-пластычнай кампазіцыі па паэме Алеся Казекі “Шлях” у выкананні навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў адбыўся на сцене абласного драматычнага тэатра.

Рэжысер-пастаноўшчык – Алена Ярашук, харэограф-пастаноўшчык –Аляксандр Мацюшка.

Гледачы сустрэлі  авацыямі новую пастаноўку, а вядучыя праграммы — член  Саюза пісьменнікаў Беларусі, выкладчык МДКМ  Вольга Бялова і навучэнец гэтай установы  Данііл Казак павіншавалі аўтара з прэм’ерай і падкрэслілі, што  па водгуках беларускіх крытыкаў: “Магілёўшчына дала Беларусі вялікага паэта Аркадзя Куляшова і таленавітага Аляксея Пысіна. Алесь Казека ідзе іхнім шляхам”.