У Горках прайшла рэспубліканская краязнаўчая канферэнцыя «Бацькаўшчына», прысвечаная Году малой радзімы. Адбылося мерапрыемства на кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін БДСГА сумесна з Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеем.
Канферэнцыя выклікала вялікую цікавасць у студэнтаў усіх факультэтаў акадэміі, школьнікаў Горацкага раёна, выкладчыкаў Акадэміі, а таксама выступоўцаў з суседніх раёнаў.
На пленарным пасяджэнні было заслухана 16 дакладаў, тэматыка якіх ахоплівала актуальныя праблемы захавання і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, праблемы развіцця беларускай вёскі, месцы і ролі нацыянальнай гісторыі і культуры ў вучэбна-выхаваўчым працэсе, гісторыі БДСГА.
Навуковы супрацоўнік Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея Ірына Кальчэўская паведала аб страчаных каштоўнасцях — спадчыне князёў Дандукавых-Корсакавых, а старшы навуковы супрацоўнік Марына Дзенісенка закранула актуальныя праблены гісторыка-культурнай спадчыны.
Бібліятэкара Цёмналескай бібліятэкі-філіяла ДУК «Дрыбінская бібліятэчная сетка» Алена Шевардова расказала аб рабоце музейнага пакоя прысвечанага жыццю і дзейнасці паэткі Ніны Кавалевай.
Цікава распавёў пра развіццё гандлю старэйшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Аляксандр Кісялёў у сваім дакладзе “Арганізацыя гандлю на землях Усходнай Беларусі ў канцы XVI – першай палаве XVII стагоддзяў”.
Свае даклады зачыталі і студэнты акадэміі. Яны больш шырока і падрабязна асвяцілі пра гета ў Горацкім раёне, гімназіі №1, замку князёў Чартарыйскіх ў Крыўлянах, Полацкім езуіцкім калегіуме, гісторыка-культурнай спадчыне горада Ліды і іншыя тэмы.
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік у які ўвойдуць даклады і паведамленні выступоўцаў.
Варта адзначыць, што дадзеная канферэнцыя праходзіць на працягу 30 гадоў. Сёлета ёй нададзены статус рэспубліканскай.








