Свята сямейнай творчасці "Запрашаем да раднi" прайшло ў Клімавіцкім раёне. Фота

Свята сямейнай творчасці "Запрашаем да раднi" прайшло ў Клімавіцкім раёне. Фота (2023)

У Клімавіцкім раёне прайшло  свята сямейнай творчасці «Запрашаем да раднi».  У чарговы раз аграгарадок   Родня   сустракаў гасцей. Сёлета ўпершыню ў ім удзельнічалі  жыхары з Хоцімскага і Касцюковіцкага раёнаў.

Пачалося  мерапрыемства з узнагароджання. Старшыня Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Асмалоўская ўручыла дыпломы гаспадарам  лепшага падворку аграгарадка Родня —  Віталію і Алёне Асіпенка.Узнагароды за плённную працу ў гэты дзень атрымалі   і работнікі Раднянскага СДК.

Кульмінацыйным момантам стала конкурсная праграма “Вясёлка сямейных талентаў”, у якой удзельнічалі пяць сямей. Па выніках конкурсаў перамагла  каманда з Клімавічаў —  сям’я Пусянковых. 

Добры настрой стваралі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці. Працавалі разнастайныя выставы, тэматычныя пляцоўкі.

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Калейдоскоп, Фотоновости

Теги праздник