Дэлегацыя Магілёўскай вобласці рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства. Свята сёлета пройдзе 2 і 3 верасня. Пляцоўкай для правядзення юбілейнага ХХХ фестывалю стане Гарадок, што ў Віцебскай вобласці, які непарыўна звязаны з аўтарам самай вядомай нацыянальнай прыгодніцкай паэмы XІX стагоддзя Канстанцінам Вераніцыным.

—Мы  пакажам праграмму “Краіна міру і стварэння”.  Будзем выступаць на пляцоўцы разам з Мінскім абласным аддзяленнем СПБ. Сёлета з намі разам упершыню будуць прысутнічаць на свяце абласныя бібліятэкі. У  другі дзень прэзентуем новую песню “Беларусь мая родная!”, якую напісаў вядомы магілёўскі артыст Павел Любчанка на мой верш, — рассказаў  старшыня Магілёўскага абласного аддзялення СПБ Алесь Казека. — Штогод пісьменніцкую эстафету пераймаюць розныя беларускія гарады, якія з'яўляюцца цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.  Кожны год адметны па-свойму і пакідае шмат уражанняў.

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Общество

Теги День письменности