Свята вёскі Кажамякіна адзначылі ў Краснапольскім  раёне

Свята вёскі Кажамякіна адзначылі ў Краснапольскім раёне

“Я маленькай радзіме малюся”, – пад такой назвай прайшло свята вёскі Кажамякіна Краснапольскага раёна.Словы падзякі і падарункі на свяце атрымалі Л. С. Селянкова, якая шмат гадоў аддала працы ў жывёлагадоўлі, Н. У. Сазонава, якая працуе настаўніцай у школе г. п. Краснаполле, Н. М. Басянкова, былы дырэктар ДУК “ЦБС Краснапольскага раёна”, Віталь Баброў, сапраўдны гаспадар – працавіты і адказны, гаспадарка якога, як кажуць у народзе, моцна стаіць на нагах і служыць прыкладам для іншых.

Гасцей на свяце было шмат. Вяскоўцы па традыцыі віталі іх хлебам-соллю. Сярод гасцей – старшыня Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў А. Я. Маторын, начальнікі аддзелаў і сектараў Краснапольскага райвыканкама, прадстаўнікі і спецыялісты розных структур і грамадскіх арганізацый раёна, артысты Краснапольскага РЦК.Па традыцыі святаў вёсак на Краснапольшчыне госці не абыйшлі ўвагай і ўручылі падарункі і розным катэгорыям  жыхароў вёскі Кажамякіна.

Свята аздаблялі тэматычныя музычныя кампазіцыі ў выкананні народнага ансамбля народнай песні “Шчадрэц” пад кіраўніцтвам А. Трафімавай і салістаў Краснапольскага РЦК.

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Калейдоскоп

Теги праздник деревни