«I матуля, i дачка, i каханая»: творчая сустрэча з пісьменніцай

«I матуля, i дачка, i каханая»: творчая сустрэча з пісьменніцай

У Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай Святланай Цмугуновай, членам Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Прысутнiчыя даведаліся, што гераіня сустрэчы не толькi творчая асоба, але і галоўны эканаміст сялянска-фермерскай гаспадаркі «Прагрэс» Уладзіміра Пятровіча Цмугунова. Аднак не толькі працоўнымі справамі напоўнена жыццё Святланы. Яна выдатная гаспадыня і жонка, клапатлівая і любячая маці траіх дзяцей.

Аўтар прэзентавала свае зборнiкi паэзіі: «Я краінай сваёй ганаруся», «Вершаваныя апавяданні», «Жыві, Радзімы родны кут». Галоўным лейтматывам кніг зяўляецца тэма непадробнай любові і павагі да роднай зямлі.

Удзeльнiкi сустрэчы таксама даведалiся, што пісьменніца стварае песні і пiша для дзяцей. У яе творчай капілцы ўжо дзве дзіцячыя кнігі: «Прывітанне, дзетачкі!» і «Сябровачка, альбо Волеччыны прыгоды».

Святлана Цмугунова — яскравы прыклад таго, што сучасная жанчына — мудрая захавальніца слова з невычэрпнай крыніцай душэўнага святла.

Пісьменніца — прафесіянал сваёй справы, заслужана прызнаны ў асяроддзі сапраўдных знатакоў паэзіі. Імя Святланы Алегаўны Цмугуновай унесена ў энцыклапедыю «Хто ёсць Хто ў Рэспубліцы Беларусь. Жанчыны Беларусі» (Мінск, 2018).

Трэба дадаць, што сустрэчы з таленавiтымі пісьменніцамі праходзяць штомесяц у рамках сумеснага праекта бібліятэкі і мясцовага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі «Мать Земная по имени Женщина», прысвечанага Году беларускай жанчыны.

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Все новости