Пачаліся першыя конкурсныя прагляды абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”. Стартавалі яны ў Бабруйску. А ў фінале, які пройдзе ў сакавіку ў Магілеве, прымуць ўдзел лепшыя разнажанравыя аматарскія тэатральныя калектывы,тэатры мініяцюр, якія дзейнічаюць на базе клубных устаноў вобласці.
— Журы ацэньвалі рэжысёрскую задуму і яе ўвасабленне, сцэнарый, акцёрскае выкананне, музычнае рашэнне, мастацкае іафармленне, пластычную выяву спектакля, — удакладніла Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар установы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”. — Агляд-конкурс праходзіць у некалькі этапаў.
Агляд-конкурс праводзіцца дзеля захавання і развіцця тэатральных традыцый Магілёўскай вобласці, выяўлення новых творчых калектываў тэатральнага жанру. Арганізатарам з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”. Сёлета абласны агляд-конкурс прысвечаны Году міра і стварэння.