У Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў прайшла творчая сустрэча «Натхнёныя любоўю да Радзімы», прысвечаная 20-годдзю ўтварэння Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Арганізатарам мерапрыемства выступіла бібліятэка каледжа пад кіраўніцтвам Іны Антоненка.
На сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі каледжа прыйшлі пісьменнікі Алесь Казека, Віктар Кунцэвіч, Валянціна Габрусева, Алёна Беланожка, Жана Міус і Вольга Бялова.
Літаратары падзяліліся з чытачамі сваімі эмоцыямі, паразважалі пра свой літаратурны шлях, пра духоўныя і сяброўскія сувязі ў пісьменніцкім асяродку, пра шчырую любоў да Радзімы і прадэкламавалі свае творы.
Творчым падарункам усім прысутным быў паказ дзіцячага спектакля «Панч і Чоха» па кнізе Жаны Міус тэатра «Атмасфера» Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (кіраўнік і рэжысёр-пастаноўшчык Вольга Бялова).
Таксама падарункі атрымала і бібліятэка — былі ўручаны кнігі з аўтографамі магілёўскіх пісьменнікаў на доўгую памяць аб гэтым святочным мерапрыемстве.
Гэта сустрэча стала значнай культурнай і творчай падзеяй, якая аб’яднала чытачоў і аўтараў у прасторы любові да Радзімы.


















