“Твары дабрыню”: парламентарыі наведалі з падарункамі Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат

26.11.21

Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў на тэрыторыі Бабруйскага раёна сёння наведалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У межах дабрачыннай акцыі “Твары дабрыню” яны прывезлі падарункі: посуд, адзежу, абутак, салодкія пачастункі людзям, якія па той ці іншай прычыне страцілі здароўе, і домам для якіх стала сацыяльная ўстанова.

— Да акцыі далучыўся дэпутацкі корпус усіх рэгіёнаў, у тым ліку Магілёўшчыны, — адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вольга Петрашова. — І сёння маё сэрца перапаўняе пачуццё гордасці за нашу краіну, нашага Прэзідэнта: нягледзячы на няпростыя знешнія ўмовы, санкцыі, пандэмію, вектар сацыяльнай накіраванасці дзяржавы ні на градус не адхілены. Дзяржаўныя праграмы, што рэалізуюцца для дзяцей, моладзі, пажылых грамадзян, людзей з асаблівасцямі развіцця функцыянуюць эфектыўна, удасканальваюцца і развіваюцца. Надзвычай важна ўсім гэта бачыць і цаніць. Заканадаўства нашай краіны пастаянна ўдасканальваецца, з’яўляюцца новыя законы, якія накіраваны на абарону і паляпшэнне ўмоў жыцця грамадзян розных катэгорый, у тым ліку людзей з інваліднасцю. На прыкладзе Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, які сёння наведалі, мы бачым вялікі клопат дзяржавы і работнікаў гэтай установы пра чалавека. У тых, хто тут жыве, ёсць магчымасць для творчасці і самарэалізацыі. А такія мерапрыемствы, як сённяшняе, паказваюць, што разам мы можам адолець любыя цяжкасці. Нашы ўстановы функцыянуюць, паўтаруся, на надзвычай высокім узроўні — створаны годныя ўмовы пражывання для людзей, якія сёння маюць патрэбу ў асаблівай дзяржаўнай абароне.

Гасцям быў праведзены экскурс па майстэрнях дома-інтэрната, дзе падапечныя пад кіраўніцтвам работнікаў займаюцца рознымі накірункамі дзейнасці, у тым ліку дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, вырабам свечак, шыццём і г.д.

Дырэктар Галіна Саўчанка падзякавала дэпутам за падарункі, дзяржаве — за клопат і запэўніла, што калектыў і надалей будзе прыкладваць усе намаганні для таго, каб састарэлым і інвалідам жылося ў сценах сацыяльнай установы ўтульна.

Источник:

Читайте также