Літаратурна-музычная вечарына «Мой край – маё натхненне» прайшла ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел пісьменнікі, прадстаўнікі ўстаноў культуры, духавенства, школьнікі і студэнты, ветэраны працы.
Горацкія пісьменнікі Наталля Ніканчук і Алеся Цэван выказвалі свае адносіны да роднага краю праз творы, якія яны яму прысвяцілі. Алеся Цэван звярнула ўвагу на асаблівую творчую атмасферу Горацкага краю.
Наталля Ніканчук сваю кнігу “…Кранаючы неба рукамі” пісала менавіта пра Горкі і прысвяціла гэты літаратурны твор свайму любімаму гораду.
Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага падрыхтавалі літаратурную выставу, дзе экспанаваліся выданні па гісторыі Горацкага краю, зборнікі твораў мясцовых аўтараў, кнігі членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.