У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам Змітраком Марозавым. На сустрэчу са Змітраком Марозавым прыйшлі горацкія пісьменнікі, удзельнікі народных літаратурных аб’яднанняў “Роднае слова” і “Парнас”, сябры аўтара, супрацоўнікі бібліятэк, студэнты агратэхналагічнага факультэта.
Галоўнай дзеючай асобай на сустрэчы была паэзія Змітрака Марозава, якая нікога не пакінула раўнадушным. У выкананні аўтара гучалі і пранікнёныя вершы аб роднай Беларусі, і шчырыя філасофскія разважанні аб нашым часе, і лірычныя радкі пра жанчыну і каханне.






