Творчы вечар паэта-песенніка Валянціны Габрусевай «Музыка жыцця» пройдзе ў Магілёве 5 сакавіка

Творчы вечар паэта-песенніка Валянціны Габрусевай «Музыка жыцця» пройдзе ў Магілёве 5 сакавіка

У Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры i вольнага часу 5 сакавіка пройдзе юбілейны творчы вечар члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэта-песенніка Валянціны Габрусевай «Музыка жыцця».

Валянціна Габрусева нарадзілася ў г. Верхнядзвінску Віцебскай вобласці, але сваёй радзімай лічыць маленькую вёску Развадава, што на Клічаўшчыне. Менавіта тут прайшлі яе дзіцячыя гады і нарадзіліся першыя вершы.

Валянціна Габрусева — аўтар 10 паэтычных і песенных зборнікаў. Тэматыка яе вершаў разнастайная, але чырвонай ніткай праходзіць тэма любові да Раздімы.

Імя Валянціны Габрусевай занесена ў Кнігу пашаны Клічаўская раёна. Яна лаўрэат прэміі «Дасягненне» Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта ў намінацыі «Літаратурная дзейнасць» (2020), літаратурнай прэміі імя Аляксея Пысіна Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2022).

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Культура

Теги Валентина Габрусева, писатели