«Цёмныя воды» з Маркам Руфала — ужо на VOKA ў беларускай агучцы

«Цёмныя воды» з Маркам Руфала — ужо на VOKA ў беларускай агучцы

Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў у беларускай агучцы фільм «Цёмныя воды» (Dark Waters). Гэтай прэм’ерай сэрвіс абнавіў сваю калекцыю «CINEVOKA – Кіно па-беларуску» і яшчэ раз нагадаў гледачам важную гісторыю з рэальнага жыцця, па матывах якой зняты эка-трылер.

Фільм выйшаў у 2019 годзе і быў зняты на аснове артыкула The New York Times «Юрыст, які стаў найгоршым начным кашмарам DuPont». Галоўны герой стужкі — адвакат Роберт Білат, які працаваў карпаратыўным юрыстам хімічнага холдынгу DuPont, выступае з абвінавачваннем у судзе супраць сваёй былой кампаніі, што дзесяцігоддзямі цынічна труціла людзей. Ён вядзе гэтую справу амаль 19 гадоў. Але ці атрымаецца ў яго праліць святло на праўду?

Марк Руфала, выканаўца галоўнай ролі, быў настолькі захоплены гэтай гісторыяй, што асабіста звязаўся з Робертам Білатам, каб даведацца больш пра яго барацьбу і выкарыстаць атрыманую інфармацыю для стварэння сцэнарыя. У фільме таксама зняліся Эн Хэтэўэй, Цім Робінс, Біл Кэмп, Віктар Гарбер, Мэр Уінінгэм і Біл Пулман.

«Цёмныя воды» падрабязна расказваюць пра шкоду PFOA (перфторактанавай кіслаты), якая выкарыстоўваецца ў вытворчасці тэфлона, і яе ўздзеянне на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе, таму стужка прыцягнула ўвагу да экалагічных праблем. У фільме таксама ёсць эпізоды, дзе паказаны фатаграфіі рэальных людзей, якія пацярпелі ад забруджвання кампаніі DuPont, што робіць кінагісторыю яшчэ больш вострай і запамінальнай.

Фільм «Цёмныя воды» можна паглядзець у раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску» ў анлайн-кінатэатры VOKA ад А1. Зараз у эксклюзіўнай калекцыі праекта даступна больш за 100 карцін у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных прэм'ер апошніх гадоў. Кантэнт створаны спецыяльна для платформы.

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Калейдоскоп

Теги реклама