Час гісторыі  “Гарачы красавік 1986 года” прайшоў у Быхаве

Час гісторыі “Гарачы красавік 1986 года” прайшоў у Быхаве

У ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Быхава” адбыўся  час гісторыі пад назваю “Гарачы красавік 1986 года”.  Вучні даведаліся   пра страшныя падзеі, якія адбываліся тады ў час ліквідацыі наступстваў выбуху на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС. 

 Школьнікі зачыталі кароткія ўспаміны некаторых сведкаў тых далёкіх, але незабыўных падзей. 

На мерапрыемства быў запрошаны журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікола Леўчанка, які прымаў самы непасрэдны, актыўны ўдзел у інфармацыйным забеспячэнні ліквідацыі наступстваў той знешне не вельмі і бачнай, але сапраўды страшнай трагедыі.

Пісьменнік чытаў свае вершы чарнобыльскай тэматыкі, адказваў на пытанні і фатаграфаваўся на памяць. Жыццё працягваецца!

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Калейдоскоп

Теги писатели