Году гістарычнай памяці былі прысвечаны IV рэгіянальныя краязнаўчыя чытанні “Мой край: вядомы, невядомы”, якія адбыліся на Краснапольшчыне.
На мерапрыемстве прысутнічала начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга.
IV краязнаўчыя чытанні раскрывалі набыткі краязнаўчай дзейнасці ў намінацыях “Гістарычнае краязнаўства”, “Археалогія”, “Народная спадчына”. Формы работ і іх прэзентацыі былі самыя разнастайныя: даследванні, відэаработы, прэзентацыі краязнаўчай літаратуры і гістарычных фактаў, выступленні з вопыту засваення народнай спадчыны, публіцыстычныя нарысы і інш.