Прэзентацыя калекцый адзення «Роднае – моднае» прайшла ў Горках. Фота

Прэзентацыя калекцый адзення «Роднае – моднае» прайшла ў Горках. Фота

У Горках у межах спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу» адбылася прэзентацыя калекцый адзення «Роднае – моднае». На паказе былі прадэманстраваны калекцыі беларускіх прадпрыемстваў, дызайнераў і прадпрымальнікаў.

Свае працы прадставілі: беларускія дызайнеры адзення Наталля Мініна (калекцыя «Linen luxury»), Юлія Куцепава (калекцыя «Чар. Яр»), Аляксандра Барысенка; ААТ «Славянка»; Аршанскі ільнокамбінат, брэнд «VILINI», калекцыя «Візантыя»; ААТ «Світанак», калекцыя «Стрыт-Арт», дызайнер Міхаіл Мытнік; ААТ «Цэнтр Моды»; ААТ «Жлобінская швейная фабрыка», брэнд «Францішка»; ААТ «Галантэя»; ААТ «Купалінка».

Таксама падчас мерапрыемства падзякі за ўдзел і падтрымку атрымалі: дзіцячы тэатр моды «Касцюмер»; УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж»; Нацыянальная школа прыгажосці; цэнтр актыўнага даўгалецця, студыя «Real Age».