Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2019/2020 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх) плануецца набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі «Яслі-сад № 37 г. Магілёва» (вул. Чэхава, 10), «Яслі-сад № 79 г. Магілёва» (б-р, Непакораных, 87), «Яслі-сад № 117 г. Магілёва» (вул.Грунвальдская, 17). Акрамя таго, група з беларускай мовай навучання прадягне работу на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 79 г.Магілёва».
Па пытаннях навучання і выхавання дзяцей у гэтых групах трэба звяртацца па тэл.: 74-48-67, 23-08-85 (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад № 37 г. Магілёва»); 42-71-55, 42-71-54 (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад № 79 г. Магілёва»); 33-09-10 (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад № 117 г. Магілёва»).
У 2019/2020 навучальным годзебудзе ісці набор у першыя класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24), «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16).
Акрамя таго, працягне працаваць III клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”, II і IV класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”.
Па пытаннях навучання дзяцей ў гэтых класах звяртацца па тэл.: 24-18-64, 24-43-66, 24-95-75 (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва»); 24-52-29, 24-50-15, 24-52-61 (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»).
Запрашаем усіх жадаючых у беларускамоўныя класы і групы!



