Лепшых знаўцаў роднай мовы сабраў Магілёў

Лепшых знаўцаў роднай мовы сабраў Магілёў

У Магілёўскім дзяржаўным электратэхнічным каледжы прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

Алімпіяда пройдзе з 23 па 27 сакавіка ў Магілёве. У ёй прымуць удзел больш за 100 навучэнцаў, якія паказалі лепшыя вынікі на рэгіянальным этапе.

— На працягу некалькіх дзён удзельнікаў, акрамя інтэлектуальных спаборніцтваў, чакае насычаная культурная праграма, — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Здорыкава.

Як расказалi ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі, гэтая значная падзея ў адукацыйным і культурным жыцці рэгіёна збярэ лепшых навучэнцаў і таленавітых педагогаў з усіх куткоў Беларусі. Алімпіяда стане пляцоўкай для дэманстрацыі глыбокіх ведаў, інтэлектуальнага спаборніцтва і захавання нацыянальных моўных традыцый.


Фота аўтара

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Все новости