Творчая сустрэча з паэтам-земляком прайшла ў Клімавіцкай раённай гімназіі

Творчая сустрэча з паэтам-земляком прайшла ў Клімавіцкай раённай гімназіі (2022)

У Клімавіцкай раённай гімназіі ў межах Тыдня беларускай мовы адбылося творчае мерапрыемства. З навучэнцамі старэйшых класаў сустрэлася журналіст раённай газеты “Родная ніва”, паэт Галіна Цыганкова. Галіна Віктараўна расказала пра свой жыццёвы і творчы шлях, шмат увагі надала тэме любові да Радзімы, павазе да беларускай мовы.

Галіна Віктараўна адзначыла, што на Клімаўшчыне нямала беларускамоўных паэтаў. Гэта член Саюза пісьменнікаў Беларусі, былы рэдактар нашай раённай газеты Мікола Мінчанка, журналіст Мікола Глуздоў (на жаль, ён ужо пайшоў з жыцця), былы выкладчыкі аграрнага каледжа Уладзімір Босаў і Уладзімір Загорскі і іншыя. Яна прачытала іх вершы. Паэтэса чытала і свае вершы на розныя тэмы. Навучэнцы задавалі госці пытанні.

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Калейдоскоп