У Магілёўскай вобласці назвалі пераможцаў адкрытага рэспубліканскага конкурсу беларускамоўнага верша «З табой маё слова, Радзіма» які быў прысвечаны Году гістарычнай памяці і 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Так дыплом I ступені ў рознай узроставай катэгорыі (14-22 гады) атрымалі Дар’я Лабачова і Ганна Сабела. Шматлікія ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі.



