“Зялёныя святкі” адбудуцца 23 чэрвеня на крыніцах “Байкава” Чавускага раёна
21.06.24

23 чэрвеня на крыніцах “Байкава” Чавускага раёна адбудзецца XI Міжрэгіянальнае свята-конкурс “Зялёныя святкі”. Пачатак у 11.00.
У праграме мерапрыемстваў: выстава-продаж прыкладнога мастацтва народных майстроў і умельцаў Магілёўскай вобласці; традыцыйная кухня; дзіцячыя атракцыёны; XIМіжрэгіянальны конкурс рэгіянальных карагодаў “Траецкіх варожбаў”, аутэнтычных песен і традыцыйных пачастункаў; асвяшчэнне крыніц; узнагарода ўдзельнікаў конкурса, майстроў і рамеснікаў; канцэрт вядучых калектываў раёна.