У Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна прайшла прэзентацыя кнігі Алёны Беланожка

У Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна прайшла прэзентацыя кнігі Алёны Беланожка

У Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна прайшла прэзентацыя кнігі члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Алёны Беланожка “Дзіця Зямлі”, якая ўбачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда”.

На сустрэчы прысутнічалі студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ імя А.А.Куляшова, супрацоўнікі бібліятэкі. Падтрымаць калегу па пяру прыйшлі і пісьменнікі Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ.

Аўтар распавяла аб тым, як нараджаліся творы, прадстаўленыя ў кнізе, аб тэмах і праблемах, якія ў іх уздымаюцца, аб сваіх крыніцах натхнення і нюансах творчага працэсу.

Для прэзентацыі супрацоўнікамі бібліятэкі былі падрыхтаваны выставы кніг. Прысутныя маглі пазнаёміцца з выданнямі членаў Магілёўскага аддзялення СПБ у 2023 годзе. Асобна была прадстаўлена творчасць Алены Беланожка і жанр беларускай фантастыкі, у якім напісана кніга “Дзіця Зямлі”.

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Калейдоскоп

Теги писатели