Літаратурны марафон “З табой маё слова, Радзіма”, прымеркаваны да Дня роднай мовы, прайшоў у абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна.
Свае вершы мілагучна прачыталі і пісьменнікі, і моладзь. Мерапрыемства ладзілася сумесна з абласным аддзяленнем СПБ.
— Свята атрымалася каларытным і цікавым. Варта кожнаму з нас шанаваць сваю мову, свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына і вялікі нацыянальны скарб! На мерапрыемстве мы яшчэ раз пераканаліся ў тым, якая наша родная мова багатая, самабытная і непаўторная. Хочаццца, как усе мы часцей карысталіся ёю ў паўсядзенным жыцці, — падкрэсліў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека.