У Бабруйску распачаўся Х Рэспубліканскi фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча

У Бабруйску распачаўся Х Рэспубліканскi фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча

У Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча 19 лiстапада дадзены старт Х Рэспубліканскаму фестывалю нацыянальнай драматургіі.

Фестываль аб’яднае аматараў тэатра і стане пляцоўкай для знаёмства з найлепшымі ўзорамі беларускай драматургіі. На сцэне выступяць дзесяць тэатральных калектываў з Мінска, Брэста, Гродна, Гомеля, Мазыра, Віцебска і Бабруйска.

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын, намеснік начальніка ўпраўлення прафесійнага мастацтва Галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Пархамовіч.

Прывітальны адрас старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатолія Ісачанкі гасцям і ўдзельнікам фестывалю нацыянальнай драматургіі зачытаў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун:

«Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што за гады існавання фестываль стаў значнай падзеяй у тэатральным жыцці не толькі Магілёўскага рэгіёна, але і ўсёй краіны. Менавіта з нацыянальнай драматургіі пачынаецца сапраўдны нацыянальны тэатр.
Сёлетняя праграма фестывалю накіравана на папулярызацыю твораў беларускіх аўтараў, пашырэнне магчымасцей для творчага супрацоўніцтва, а таксама падтрымку ініцыятыў у развіцці айчыннай драматургіі і тэатра».

Адкрыў X Рэспубліканскі фестываль спектакль «Брама неўміручасці» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, а завершыць яго паказ «Людзі на балоце» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача.

Спектаклі ацэніць экспертнае журы. Узнагароды ўручаць за найлепшую пастаноўку, рэжысуру, сцэнаграфію, мужчынскія і жаночыя ролі, а таксама за п’есу сучаснага беларускага аўтара. Аднак галоўны вынік тэатральнага тыдня вызначаць не дыпломы: калі пасля заслоны гледачы захочуць перачытаць Крапіву, Дударава або Караткевіча, значыць, размова са сцэны адбылася.

Фота аўтара

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Культура, Фотоновости