У Музеі Славы Магілёўшчыны праходзіць навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыка-культурная спадчына Падняпроўя».
У яе рабоце прымаюць удзел прадстаўнікі вядучых навуковых і архіўных устаноў краіны: Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, МДУ імя А.А. Куляшова, Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці, а таксама раённых музеяў.
Удзельнікі прадстаўляюць вынікі даследаванняў, прысвечаных музейным калекцыям як гістарычнай крыніцы, археалогіі, этнаграфіі і гісторыі Падняпроўя, пытанням захавання гісторыка-культурнай спадчыны, ваеннай гісторыі Магілёва.
— Тэма канферэнцыі будзе актуальнай заўсёды, бо Магілёўская вобласць — рэгіён з багатай гісторыяй, і існуе шмат тэм, пра якія трэба казаць. Сёння сустрэліся эксперты і энтузіясты, якія любяць наш край і цікавяцца яго гісторыяй. Усе ўдзельнікі гатовы падзяліцца сваімі даследаваннямі. А вынікам сустрэчы стане выданне зборніка, — адзначыў дырэктар Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава Яўген Белавусаў.
У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі канферэнцыі азнаёмяцца з экспазіцыямі Музея Славы Магілёўшчыны.
Фота аўтара










