$
3.0553
3.468
3.6463

У Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна прайшлі XIV Пысінскія чытанні

Фотаздымкі аўтара

XIV Пысінскія чытанні прайшлі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна 19 сакавіка. Яны прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На мерапрыемства завіталі і сваякі пісьменніка — дачка Любоў, унук Дзяніс, праўнукі Анастасія і Ілля.

— Лёс паэта-журналіста цесна звязаны з бібліятэкай, — падкрэсліла дырэктар Магілёўскай абласной бібліятэкі Ілона Сарокіна. — Пры жыцці Аляксей Пысін быў тут частым госцем, прымаў удзел у літаратурных канферэнцыях, сустракаўся з чытачамі. Таму сёння, аддаючы даніну павагі знакамітаму земляку, у бібліятэцы праводзяцца чытанні, якiя знаёмяць новыя пакаленнi чытачоў з творчасцю Аляксея Васільевіча.

Галоўнай тэмай навукова-практычнай канферэнцыі сталі пісьменнікі, якія дайшлі да Берліна.

— Тэма выбрана не выпадкова, — падкрэсліла Ілона Сарокіна. — Мы — нашчадкі тых, хто адстаяў незалежнасць нашай Радзімы, выратаваў свет ад фашызму, тых, хто аддаў жыцці за мір і свабоду. І вельмі важна не забываць і передаваць будучым пакаленням гістарычную праўду аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, расказваць пра тое, што менавіта савецкі салдат-вызваліцель пазбавіў народы Еўропы ад «карычневай чумы».

Па словах загадчыка аддзела краязнаўства абластной бібліятэкі Сняжаны Шаўцовай, на Магілёўшчыне ёсць шмат людзей, якімі ганарацца не толькі іх сучаснікі, але будуць ганарыцца і наступныя пакаленні. Яны адваёўвалі кожную пядзь роднай зямлі, абаранялі Маскву і Ленінград, удзельнічалі ў Сталінградскай і Курскай бітвах, дайшлі да Берліна.

— Сярод такіх людзей вядомы паэт і перакладчык Пятро Прыходзька, які нарадзіўся ў вёсцы Альшоў Хоцімскага раёна, — адзначыла Сняжана Міхайлаўна. — Пісьменнік, нарысіст Сцяпан Кухараў, які нарадзіўся ў вёсцы Стайкі Краснапольскага раёна. Таксама ведаў вайну ў твар ураджэнец вёскі Добасна Кіраўска раёна Уладзімір Савіцкі.

На літаратурным небасхіле Магілёўшчыны нязгасна гараць зоркі яшчэ многіх пісьменнікаў-франтавікоў. Сярод іх Васіль Карпечанка, Аляксей Русецкі, Іван Новікаў. Апошні родам з Клімавіцкага раёна, сваёй творчасцю ён вярнуў з небыцця імёны герояў Мінскага падполля, пецярым з якіх пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, рэабілітаваны многія савецкія патрыёты. А экранізацыя дакументальнай аповесці Івана Новікава «Руіны страляюць ва ўпор» у 1971 годзе дапамагла гораду Мінску атрымаць ганаровае званне «Горад-герой», а Беларусь пасля выхаду фільма пачалі называць рэспублікай-партызанкай. 

Аб дзейнасці Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» па патрыятычным выхаванні моладзі расказаў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Алесь Казека.

Вопытам работы па літаратурным краязнаўстве цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Краснапольскага раёна падзялілася дырэктар установы Алена Раманенка.

Супрацоўнікі абласной бібліятэцы прэзентавалі віртуальны музей народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава.

Завяршылася сустрэча прэзентацыяй зборніка Віктара Арцем’ева «Як на споведзі ў храме».

Читайте также