Да Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, у Магілёўскай абласной бібліятэцы iмя У.I. Ленiна прайшоў літаратурны марафон «З табой маё слова, Радзіма».
У марафоне, прысвечаным Году беларускай жанчыны, гераічнай абароне г. Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, юбілею беларускіх пісьменнікаў, прынялi ўдзел вядомыя магілёўскія пісьменнікі і паэты, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру», таварыства «Веды», навучэнцы вышэйшых і сярэдніх устаноў адукацыі горада, інтэлегенцыя.
У рамках марафону ўсе жадаючыя змаглi прачытаць вершы сваіх любімых аўтараў.
— Гэтым мерапрыемствам напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы мы адкрываем падрыхтоўку да Дня беларускага пісьменства, які сёлета пройдзе ў горадзе Касцюковiчы, — адзначыў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Алесь Казека.
Сустрэча стала першай часткай цыклу мерапрыемстваў «Мова – свецішся словам кожным», якiя пройдуць ва ўстанове культуры на працягу тыдня.
Фота аўтара



















