Неделя белорусского языка и литературы прошла в СШ № 38. Фото

Неделя белорусского языка и литературы прошла в СШ № 38. Фото

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Дню роднай мовы, прайшоў у  ДУА “СШ №38 г. Магілёва” 15-20 лютага.

Тыдзень адкрыўся выставамі: “Пісьменнікі-юбіляры”, “Народныя вырабы”, “Літаратура Ў малюнках”, “Ветлівыя словы і выразы”, “Люты – месяц люты!”. 

У рамках мерапрыемстваў кожны настаўнік правёў адкрыты урок (факультатыўны занятак) і пазакласнае мерапраемства. 18 лютага быў прынят ўдзел  у рэспубліканскім конкурсе “Буслік – 2021”.

Андрэева А.М., Глушакова Н.А., Буймістрава Ж.Г., Паборцава Г.Г., Цыркунова Л.У., — настаўнікі, якія прадэманстравалі значны ўклад у работу па папулярызацыі роднай мовы сярод вучняў, бацькоў і педагогаў. Праведзеныя мерапрыемства садзейнічаюць выхаванню ў вучняў цікавасцi да мовы і літаратуры, спрыяюць выхаванню любві  да роднага краю, да матчынай мовы.

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Калейдоскоп

Теги образование