Вялікім канцэртам у Магілёве завяршыўся абласны фестываль мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод». Фота

Вялікім канцэртам у Магілёве завяршыўся абласны фестываль мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод». Фота

У Магілёўскiм абласным цэнтры творчасці прайшоў гала-канцэрт абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод». 

Удзельнікі мерапрыемства — дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. 

Гледачы былі ўражаныя прыгожымі нацыянальнымі касцюмамі, звонкімі галасамі, яркiмi выступленнямi.

— Фестываль становіцца выдатным святам для нашых дзяцей. У ім могуць паспрабаваць свае сілы юныя мастакі, артысты, чытальнікі, спевакі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, — адзначыла дырэктар Магiлёўскага абласнога цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi Алена Мазалоўская.

Пераможцы атрымалі свае ўзнагароды і працягнуць удзел у рэспубліканскім этапе конкурсу. Падарункі ўручылі кожнаму ўдзельніку.