Раённае мерапрыемства “Гуляй, Масленіца!” прайшло ў Клімавічах. Супрацоўнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы падрыхтавалі нямала забаў для гасцей свята.
Галоўныя героі Масленіцы — скамарохі, Зіма і Вясна, Гаспадар и Гаспадыня з дачкой — весялілі прысутных песнямі і танцамі. А яшчэ ўсе жадаючыя маглі пачаставацца самымі смачнымі блінцамі, прыгатаванымі ва ўсіх варыяцыях гэтай стравы.
Працавала і выстава-кірмаш раённага Дома рамёстваў. Прайшло спартыўнае мерапрыемства.