Галоўным спікерам мерапрыемства выступіў Ігар Марзалюк, гісторык, краязнаўца, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Падчас сустрэчы любы жадаючы мог задаць пытанне Ігару Аляксандравічу праз «адкрыты мікрафон».
Вучоны расказаў аб асноўных этапах гісторыі беларускага народа і развіцці дзяржаўнасці. У ходзе сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні гістарычнай памяці, нацыянальнай самасвядомасці і важнасці захавання традыцый i культурнай спадчыны.
– Тое, што наша краіна стала адзінай — вынік барацьбы нашых продкаў з польскімі акупантамі ў 1939 годзе. Некаторыя кажуць, што было добра пры паляках, тады чаму з’явілася прыказка «…Як прыйшлі палякі, мы сталі есці хлеб белы, чорны і ніякі»? Я ўжо не кажу пра падатак на беларускую мову, пра тое, што праваслаўнага святара ці каталіцкага ксяндза-беларуса за перакдад Евангелле на беларускую мову маглі пасадзіць як за камуністычную прапаганду. Нагадаю і пра канцлагер Бяроза-Картузская, дзе вязнямі былі людзі, якія выказвалі сваю нязгоду з польскай уладай. Па архіўных даведках, з чэрвеня 1934 па жнівень 1939 г. праз яго прайшлі амаль 3 тысячы чалавек. Хочацца нагадаць і пра турмы ў Маладзечне, віленскіх Лукішках і Брэсце, якія сталі галоўнымі цэнтрамі ўтрымання палітычных вязняў таго часу. Мы былі людзьмі іншага гатунку, бо нашы землі сталі сыравінным прыдаткам, калоніяй. Мы аплацілі права на гэтыя землі крывёй, таму што адразу пасля гэтага ў гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь ізноў разарвалі на кавалкі, але мы выдужалі супраць рэйха.
Нас знішчалі ў імя чужога нацыяналізму: беларускімі дзецьмі, як рабамі, гандлявалі на рынках ад пяці да пятнаццаці рэйхсмарак за душу. Калі ў гады Другой сусветнай вайны польскія шавіністы Арміі Краёвай, якіх некаторыя робяць зараз героямі, выразалі людзей у беларускіх сёлах у раёне Налібоцкай пушчы, – падкрэсліў Ігар Марзалюк.
Гісторык таксама заклікаў памятаць пра тых, хто са зброяй у руках змагаліся за свабоду.
– Таму сёння трэба разумець якім коштам нам дасталася адзінства, і тыя межы, у якіх зараз знаходзіцца Беларусь. Давайце памятаць тых, хто зрабіў усё магчымае, у тым ліку ахвяраваў жыццём дзеля таго, каб Беларусь была адзінай, непадзельнай, суверэннай. Наша краіна – не проста кавалак зямлі ў цэнтры Еўропы, у нас сёння ёсць беларускае сонца, беларускае неба і зямля, свой нацыянальны дом. Памятайце, што Беларусь будуецца на веданні сваёй гісторыі, павазе да сваіх традыцый i людзей. Мы – адно цэлае, пад нашым гербам, сцягам, Канстытуцыяй і з нашым нацыянальным лідарам, – заключы ў Iгар Марзалюк.
Фота Марыям Табагары










