Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека віншуе магілеўчан з Днём народнага адзінства

Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека віншуе магілеўчан з Днём народнага адзінства

Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека віншуе магілеўчан з Днём народнага адзінства.

Найбольш яскрава свае пачуцці Алесь Мікалаевіч перадаў у вершы.

Ёсць зямля, дзе Анёлы з блакіту прадуць

Пражу дзіўнай красы для нябесных абрусаў.

На зямлі той прыгожай шчасліва жывуць,

Праслаўляючы працай яе, Беларусы!

У братэрстве адзіным яўрэй і грузін,

Армянін і паляк, і сыны Арарата,

Украінец, і немец, і рускіх раўнін

Слаўны сын. – Кожны лічыцца братам!

І не важна, што мовы адрозныя ў нас.

Аб’ядноўвае нас, як тканіну аснова,

Як галінкі – пучок, як бацькоўскі наказ,

Нашых сэрцаў адкрытых адзіная мова.

Дык няхай узрастае братоў карагод

На зямлі гэтай шчодрае мірным абрусе

І мацнее штогод наш адзіны народ,

Што жыве на прасторах святой Беларусі!

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Общество

Теги Алесь Казеко, День народного единства