У Архітэктурна-будаўнічым каледжы прайшла прэзентацыя кнігі пра беларускіх калабарацыяністаў «Кроў на белым тле» старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Ігара Марзалюка.
Аўтар расказаў навучэнцам пра працэс стварэння кнігі, збор інфармацыі для яе, пра тое, як у кнізе на падставе багатых навуковых і архіўных крыніцаў аналізуе дзейнасць беларускіх калабарацыяністаў, якія супрацоўнічалі з нацыскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама раскрывае тэму важнасці захавання гістарычнай памяці.
Паслухаць вядомага спікера прыйшлі навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната для дзяцей, хворых на скаліёз.
У завяршэнні сустрэчы Ігар Аляксандравіч адказаў на пытанні навучэнцаў.
Фота аўтара









