Другое рэгіянальнае свята «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» пройдзе ў Жылічах 21 верасня.
Гасцей свята чакае насычаная праграма, адметнасцю якой стане баль у палацы эпохі XIX стагоддзя.
Таксама ў праграме: канцэрт класічнай музыкі, майстар-класы, выступленні рэканструктараў, праца падворка майстроў народнай творчасці, гандлёвых кропак, музейнай экспазіцыі.
Праграма рэгіянальнага свята:
Залы палаца
12:00-17:30 — наведванне залаў музея;
13:00-17:30 — майстар-класы па бальных танцах;
13:00-17:30 — музычнае суправаджэнне мерапрыемства Maгілёўскім дзяржаўным каледжам мастацтваў;
13:00-17:30 — выстава карцін мастакоў «Свет палацава-паркавага ансамбля» (Maгілёўскі мастацкі музей імя П.В. Масленікава).
Капліца
13:00-13:30, 14:00-14:30, 15:00-15:30, 16:00-16:30 — канцэрт камернай музыкі Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
Унутраны двор
13:00-14:30 — баль з удзелам Беларускай прафесійнай танцавальнай лігі (згодна з асобнай праграмай);
14:45-15:30 — канцэрт этнічнага гурта «Арацэя»;
15:30-16:00 — завяршэнне балю;
18:00-19:20 — гала-канцэрт Магілёўскай абласной філармоніі з удзелам салістаў Вялікага тэтра Беларусі;
20:00-23:00 — вячэрняя дыскатэка з удзелам DJ Радыус FM, маладых выканаўцаў беларускай эстрады. Вядучыя: Вольга Венская, Дзмітрый Ляшкевіч.
Заходняя алея
13:00-14:00, 16:30-18:00 — дэманстрацыя калекцыі студыі «Жамчужына» ДУА «Цэнтр дадатковай адукацьі дзяцей i моладзі г. Kipaўcкa». Класічная музыка ў выкананні ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Кіраўска», ДУА «Жыліцкая дзіцячая школа мастацтваў».
Рэкрэацыя вакол палаца
12:00-19:30 — выступленне рэканструктаpaў ваенна-гістарычнага клуба «Газдава» (г. Бабруйск), гастра-фэст «Свята смажанкі», гістарычны квэст, аквагрым, выставы рамеснікаў і народных майстроў, інтэрактыўныя зоны, работа мастакоў-партрэтыстаў, плэнэр юных мастакоў, работа аніматараў, дзіцячыя забавы, атракцыёны.
11:00-23:00 — работа гандлёвых радоў.