Сёлета ўпершыню ў школьную праграму ўключаны верш “Я – маленькая кропля з крыніцаў святых…” нашага пісьменніка-земляка — Алеся Казекі. Ён змешчаны ў падручніку па беларускай літаратуры для вучняў 6 класа ў першым яго раздзеле “Родная зямля. Мой род. Народ”.
Я – маленькая кропля з крыніцаў святых,
Што ваду жыватворчую маюць,
І зярнятка з мільёнаў зярняткаў жывых,
Што багацце Радзімы складаюць.
І, напэўна, я тут не зраблю адкрыцця,
Я – звяно неўміручага роду,
Што на ніве бясконцага поля жыцця
Беларускім завецца народам…
Алесь Казека зараз узначальвае Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вялікую ўвагу ў сваёй творчасці ён надае ўслаўленню родай зямлі і беларускай прыродзе, адлюстраванню жыцця сучаснай вёскі. Нядаўна Алесь Мікалаевіч сустрэўся з вучнямі СШ № 19 Магілева, расказаў пра сваю творчасць і адказаў на іх пытанні.