У Цемналескім сельскім клубе Дрыбінскага раёна адбылася літаратурна-музычная вечарына «Паэтычная зорка маленькай Радзімы», прысвечаная 10-годдзю стварэння музейнага пакоя члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніны Кавалёвай.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі ўстаноў культуры Дрыбіншчыны, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Цмугунова, удзельнікі народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова», прыхільнікі таленту паэтэсы.





