«Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль»: літаратурная сустрэча ў Магілёўскай абласной бібліятэцы

«Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль»: літаратурная сустрэча ў Магілёўскай абласной бібліятэцы

У Магілёўскай абласной бібліятэцы iмя У.I. Ленiна адбылася літаратурная сустрэча «Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль», прымеркаваная да Дня маці і Тыдня бацькоўскай любові, з удзелам пісьменнікаў Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Пісьменнікі падзяліліся ўспамінамі пра жыццёвы шлях сваіх бацькоў, прачыталі вершы, прысвечаныя самым дарагім і блізкім людзям.

Да літаратурнай сустрэчы далучыліся і навучэнцы сярэдняй школы № 2 г. Магiлёва — яны прачыталі вершы пра маму.

У кожнай сям’і свая гісторыя, але ёсць агульнае для ўсiх: бацькоў трэба шанаваць не толькі ў свята, а кожны дзень — дзякаваць ім за любоў і клопат, берагчы іх і даражыць кожнай хвілінай побач.

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Все новости