Спецыяльная ўзнагарода Прэзідэнта на "Славянскім базары" ўручана Анатолю Ярмоленку і ансамблю "Сябры"

Спецыяльная ўзнагарода Прэзідэнта на "Славянскім базары" ўручана Анатолю Ярмоленку і ансамблю "Сябры" (2022)

Беларускі выканаўца Анатоль Ярмоленка і ансамбль «Сябры» ўдастоены ў гэтым годзе спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення».

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў артыстам узнагароду ў час цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

«Дарагія сябры, прыемна быць у гэтай зале. Я ўжо немалады палітык, адчуваю гэту аўру, гэту адкрытасць, шчырасць. Мяне ў гэтым плане не падманеш, вы сапраўдныя. Дзякуй вам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Анатоль Ярмоленка адзначыў, што сама назва ўзнагароды сімвалічная: у нашай краіне і за яе межамі, у нашых суседзяў заўсёды павінны быць мір і ўзаемаразуменне. Паводле яго слоў, вельмі добра, што ёсць такі цудоўны фестываль, як «Славянскі базар у Віцебску». Артыст падкрэсліў, як важна было захаваць фестываль. Беларусы могуць ганарыцца тым, што ім гэта ўдалося.

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Культура