Рэгіянальны фестываль “З крыніц жыватворных” прайшоў  у Хоцімску

Рэгіянальны фестываль “З крыніц жыватворных” прайшоў у Хоцімску

Рэгіянальны фестываль “З крыніц жыватворных” прайшоў  у Хоцімску. Сёлета у ім прынялі ўдзел шэсць творчых калектываў: народны фальклорны ансамбль “Адраджэнне” Хоцімскага раённага цэнтра культуры, фальклорны ансамбль “Бяседа” Трасцінскага сельскага Дома культуры, народны фальклорны ансамбль “Вербіца” Іваноўскага сельскага Дома культуры, фальклорны ансамбль “Вытокі” Забялышынскага сельскага Дома культуры, народны фальклорны ансамбль “Ліпаўчанка” Вялікаліпаўскага сельскага Дома культуры, а таксама народны фальклорны ансамбль “Медуніца” Бярозкаўскага сельскага Дома культуры, які, дарэчы, мае статус “Носьбіты песеннай спадчыны Рэспублікі Беларусь”.

Рэгіянальны фестываль “З крыніц жыватворных” — гэта чарговая магчымасць далучыцца ўсім ахвотным да беларускай традыцыйнай культуры, усвядоміць сябе праз народныя беларускія песні часткай беларускай культуры.

Па выніках правядзення фестывалю ўсе фальклорныя калектывы былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Культура