У сярэдняй школе №7 Магілёва адбылася сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Жаннай Міус. Зрабіць разам з аўтарам незвычайны палёт ў свет казачных фантазій і вясёлых вершаваных гісторый пажадалі вучні пачатковых класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі. Неўтаймаваная каманда пілотаў-кніганаўтаў, агульнай колькасцю каля двух соцень чалавек, адчувала сябе ў час вандроўкі найвыдатна: слухалі, смяяліся, пазнавалі ў героях твораў саміх сябе. Многія прысутныя так зацікавіліся творчасцю Жанны Міус, што набылі для сябе кнігі аўтара.
А паспрыяла гэтаму магілёўская кнігарня “Белкніга”, прадстаўнікі якой прысутнічалі на мерапрыемстве і ажыццяўлялі продаж кніг усім жадаючым.