У Магілёўскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі адбыўся справаздачны сход

У Магілёўскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі адбыўся справаздачны сход

У Магілёўскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі адбыўся справаздачны сход.

Пісьменнікі падвялі вынікі 2023 года. Год у аддзяленні выдаўся насычаным і плённым, багатым на міжнародныя, рэспубліканскія і абласныя мерапрыемствы.  Членамі Магілёўскага аддзялення СПБ выдадзена 20 кніг, апублікавана шмат артыкулаў, апавяданняў, вершаў у часопісах і газетах, праведзена больш за 800  творчых сустрэч з чытачамі.  Аддзяленне плённа развіваецца ў напрамку літаратурнай крытыкі.

Пашыраюцца і мацнеюць сувязі аддзялення з тэатрамі і эстрадай. Прыклад  гэтаму тэатральныя пастаноўкі па творах паэтаў аддзялення і выкананне песень, напісаных на словы Магілёўскіх пісьменнікаў, прафесійнымі артыстамі.

Работа аддзялення вядзецца ў цесным узаемадзеянні з Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам, дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі вобласці.

На справаздачнай сустрэчы пісьменнікі атрымалі магчымасць ацаніць вынікі мінулага года, абмеркаваць і зацвердзіць планы на год будучы.

Напишите нам на info@mogilevnews.by, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Все новости

Теги Александр Казеко, писатели