Магілёўскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў атрымала новага старшыню

Магілёўскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў атрымала новага старшыню

У абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна прайшоў выбарчы сход рэгіянальнага аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». На сустрэчы, галоўным спікерам якой выступіў старшыня Саюза пісьменнікаў Аляксандр Карлюкевіч, абралі новага кіраўніка Магілёўскага аддзялення. Гэта пачэснае месца заняла Вольга Бялова — драматург, паэтка, выкладчыца Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і мастацкі кіраўнік тэатра «Атмасфера».

Да яе 10 гадоў абласным аддзяленнем кiраваў пісьменнік, краязнаўца, перакладчык, аўтар паэмы «Марыйка», дзевяці паэтычных зборнікаў Алесь Казека. Паводле яго «Марыйкi» пастаўлены спектакль, на вершы Алеся Мiкалаевiча, якi пайшоў з жыцця 27 чэрвеня гэтага года, напісана больш за 30 песень.

Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што магілёўскія літаратары ўжо актыўна рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства — агульнанацыянальнага свята. Кіраўнік Саюза пісьменнікаў Беларусі выказаў упэўненасць, што мерапрыемства пройдзе годна, хоць і з лёгкім сумам па пакінуўшым нас калегу. Падчас другога дня свята запланаваны канцэрт пісьменнікаў, дзе, хутчэй за ўсё, прагучаць вершы Алеся Казекі.

Фота аўтара

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Общество