Па выніках работы за мінулы год Кіраўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь прызнаны лепшым следчым падраздзяленнем на Магілёўшчыне, паведамляе kirovsk.by.
З гэтай нагоды службовы калектыў аддзела адзначаны кубкам і пасведчаннем упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Начальнік райаддзела Канстанцін Васілеўскі адзначыў: “Кожны год у нашай сферы падводзяцца вынікі службовай дзейнасці, ацэньваецца эфектыўнасць работы. Сёлета часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Віталь Шляханаў падчас падвядзення вынікаў дзейнасці адзначыў, што прадпрынятыя арганізацыйна-практычныя меры дазволілі летась палепшыць шэраг паказчыкаў, якія характарызуюць эфектыўнасць і якасць следчай работы.
Адна з асноўных задач Следчага камітэта – усебаковае, поўнае, аб’ектыўнае расследаванне злачынстваў. Выконваючы свае штодзённыя службовыя абавязкі, мы прытрымліваемся арыенціру – аператыўнасць і якасць. Мне пашанцавала працаваць з маладым, энергічным, неабыякавым і дружным калектывам. Лічу, што гэтыя акалічнасці, у ліку іншага, сталі падставай для нашага агульнага поспеху”.
Канстанцін Васілеўскі дадаў, што работа Кіраўскага райаддзела Следчага камітэта заўсёды высока ацэньваецца вышэйстаячым кіраўніцтвам: аналагічнага сёлетняму поспеху кіраўскія следчыя дасягалі ў 2020 годзе, летась займалі другую пазіцыю ў вобласці.