«Натхнёныя любоўю да радзімы»: Магілёўская філармонія запрашае на святочную літаратурна-музычную імпрэзу

«Натхнёныя любоўю да радзімы»: Магілёўская філармонія запрашае на святочную літаратурна-музычную імпрэзу

Магілёўская абласная філармонія сумесна з Магілёўскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашаюць жыхароў і гасцей горада на творчую імпрэзу ў рамках літаратурна-музычнага праекта «Натхнёныя любоўю да радзімы».

Пісьменнікі, музыканты і артысты прадставяць увазе гледачоў праграму, прысвечаную зіме і надыходзячым навагоднім святам. Душэўныя вершы, кранальныя асабістыя гісторыі, прыгожая музыка і ўтульная атмасфера — усё гэта чакае кожнага, хто завітае на мерапрыемства.

Імпрэза адбудзецца 11 снежня ў 18.00 у канцэртнай зале філармоніі.

Акрамя насычанай культурнай праграмы, гасцей чакае прыемны бонус — розыгрыш кніг і святочных падарункаў ад удзельнікаў праекта!

Напишите в наш чат-бот в Telegram, если у вас есть интересная тема для статьи.

Источник mogilevnews.by

Темы Культура