Юбілейным канцэртам “25 гадоў. Танец – жыццё!” адзначыў чвэрць стагоддзя творчай дзейнасці заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны харэаграфічны ансамбль “Сувенір” дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці” г.Магілёва.
Селета калектыў адзначае 25-годдзя ансамбля і 45-годдзя з дня заснавання ўстановы, на базе якой дзейнічае калектыў.
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны харэаграфічны ансамбль “Сувенір” дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці” быў створаны ў 1997 годзе. Кіраўніком з дня заснавання і па сённяшні час з’яўляецца Георгій Шотаевіч Квасціані – адданы сваёй справе педагог і таленавіты харэограф. Ён здолеў стварыць моцны творчы калектыў і ўзняць яго да ўзроўню аднаго з лепшых аматарскіх харэаграфічных калектываў вобласці і рэспублікі.