Юбилейный XX Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии «Молодечно-2021» пройдет 11-12 июня

Юбилейный XX Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии «Маладзечна-2021» пройдет с 11 по 12 июня на базе Летнего амфитеатра, Дворца культуры и других учреждений города и района. 13 июня будет дополнительный концерт «Песняров».
Программа мероприятия
11 чэрвеня
10.00 - выставачнае фае Палаца культуры – адкрыццё выставы «Фестываль. Духоўнасць. Культура» (падарожжа па старонках фестывальнай гісторыі);
10.30 - канцэртная зала Палаца культуры – ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні;
15.00 - канцэртная зала Палаца культуры – III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні (у суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга);
12.00 - Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» – спектакль «Казкі з куфэрка» (па матывах беларускіх народных казак для дзяцей малодшага ўзросту);
12.30 - Мінскі абласны краязнаўчы музей – персанальная выстава скульптара, ураджэнца Мінскай вобласці, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Фінскага «Спявак культуры краю»;
15.00 - малая зала Палаца культуры – творчая сустрэча з народнай артысткай Беларусі Анастасіяй Масквіной;
17.00 - Мінскі абласны драматычны тэатр – спектакль «На другі дзень Сёмухі»;
21.30 - Летні амфітэатр – урачыстае адкрыццё юбілейнага, ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021». Прэм’ера канцэрта «Талака», прысвечанага творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і генія беларускай песні Ігара Паліводы, у выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга (у час канцэрта адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні);
Феерверк.
12 чэрвеня
10.30 - канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ – канцэрт акадэмічнай музыкі «У гонар беларускай музычнай будучыні» творчых калектываў заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга;
11.00 - Мінскі абласны драматычны тэатр – спектакль «Проста Мяфа»;
11.00 - канцэртная зала Палаца культуры – гала-канцэрт «Маладзічок» запальвае зоркі» лаўрэатаў ІX Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок-2021»;
14.00 - зала ўрачыстасцей Палаца культуры – аўтарскі праект Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» тэлеканала «Беларусь 3» (госці праграмы – старшыня ГА «Беларускі саюз кампазітараў» Алена Атрашкевіч, першы намеснік старшыні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Алена Стэльмах, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Cуша);
15.00 - канцэртная зала музычнага каледжа імя М.К. Агінскага – творчы праект «Сімфанічная рапсодыя»;
16.00 - малая зала Палаца культуры – музычна-паэтычная гасцёўня «Святло Радзімы. Радасць Перамогі» з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі, фіналістаў рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»;
17.00 - канцэртная зала Палаца культуры – спектакль «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы;
21.30 - Летні амфітэатр – канцэрт-закрыццё ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021». Юбілейная канцэртная праграма «Маладзечна – насустрач шлягерам» з удзелам зорак беларускай эстрады, пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў розных гадоў;
13 чэрвеня
18.00 - Палац культуры – канцэрт «Прысвячэнне песняру» Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры» (праграма прысвечана 80-годдзю заснавальніка ансамбля народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна).
Акрамя асноўных мерапрыемстваў, фестывальная праграма прапануе шэраг іншых.
11 чэрвеня
13.00 - канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага – аўтарскі праект кампазітара Дзмітрыя Лыбіна «Гісторыя і сучаснасць. Музычныя інструменты розных эпох»;
16.00 - канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага – канцэртная праграма «Музыка беларускіх кампазітараў» народнага духавога аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага;
17.00 -тэлепраграма Маладзечанскага кабельнага тэлебачання – тэлеперадача «У аб’ектыве» з удзелам творчых асоб Беларусі;
18.00 - касцёл Святога Юзафа – канцэрт беларускай духоўнай музыкі ў рамках культурна-адукацыйнага праекта «Музыка беларускіх кампазітараў – пакаленню XXI стагоддзя» ў выкананні харавога ансамбля «Concertino» Беларускага саюза кампазітараў.
12 чэрвеня
17.00 - Чысцінскі сельскі Дом культуры – канцэртная праграма ў выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.